Отчет о проведении шестого школьного дня 4 февраля 2017 года
У рамках тыдня роднай мовы у Мажэйкаўскім дзіцячым садзе-базавай школе прайшоў шераг мерапряемстваў з мэтай развіваць творчае мысленне, пазнавальны інтарэс, узбагачаць слоўнікавы запас, выхоўваць павагу да Беларусі і беларускай мовы.
Значнымі мерапрыемствамі сталі: КВЗ “Любі, шануй і ведай роднае слова!”, (удзельнікі – вучні V-IX класса), класная гадзіна ў форме гульні – падарожжа па Беларусі “Пакуль жыве мова, жыве народ”( удзельнікі – вучні III і IV класса).
Пачалося КВЗ “Любі, шануй і ведай роднае слова!” з слоў ўдзельнікаў свята аб тым, наколькі мілагучна і напеўна гучыць беларуская мова. Выбраны і агучаны склад дзвюх каманд “Сказ” і “Слова”.
За кожны правільны адказ каманда атрымлівала рамонкавы пялёстак. Камандам патрэбна было выканаць наступныя заданні:
- Канструяванне слоў (ад слова мова знаўства);
- Словы – змейкі (павінны быць адушаўленнымі назоўнікамі);
- Пазнай твор па яго пачатку;
- Вам слова, юныя паэты! (скласці верш па апошніх словах);
- Спрыт, знаходлівасць і розум (надзьмуць шарык, дастаць заданне і выканаць яго);
- Папацей, грамацей! (выправіць памылкі ў тэксце);
- Аматары беларускага фальклору (скласці прыказкі);
- Пазнай фразеалагізм! (з дапамогай мімікі і жэстаў растлумачыць сэнс фразеалагізма).
Для балельшчыкаў таксама былі прапанаваны конкурсы, што дазволіла падтрымаць любімую каманду, падараваўшы ей заробленыя пялёсткі.
І вось конкурсы праведзены. Журы падводзіць вынік: пераможцай стала каманда “Сказ”. Свята адбылося. Усе ўдзельнікі гульні былі задаволены.